что не з яўляецца словазлучэннем
*§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні
| Сайт: | Профильное обучение |
| Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
| Книга: | *§ 0-3. Словазлучэнне; віды, спосабы і сродкі сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні |
| Напечатано:: | Гость |
| Дата: | Среда, 15 Декабрь 2021, 04:58 |
Оглавление
Словазлучэнне

Практыкаванне 1
Асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі з’яўляюцца словазлучэнне і сказ. Аднак яны розныя паводле будовы, прымет і функцый. Разгледзьце табліцу. З яе дапамогай раскажыце пра характэрныя прыметы, уласцівыя словазлучэнню і сказу.
| Словазлучэнне і сказ | |
| Прыметы словазлучэння | Прыметы сказа |
| 1. Больш дакладна, чым слова, называе прадмет, прымету, дзеянне | 1. Служыць для фарміравання і выказвання думкі |
| 2. Характарызуецца інтанацыйнай і сэнсавай завершанасцю | |
| 3. Складаецца з галоўнай і залежнай частак | 3. Мае граматычную аснову |
| 4. Суадносіць выказванне з асобай, ладам і часам | |
• З улікам інфармацыі, прыведзенай у табліцы, абгрунтуйце розніцу паміж словазлучэннямі ранняя вясна, прыгожая дзяўчына і сказамі Ранняя вясна. Прыгожая дзяўчына.
Практыкаванне 2
Прачытайце. Вызначце тэму, выпішыце асноўную думку тэксту.
Выпішыце прыклады словазлучэнняў на розныя віды і спосабы сінтаксічнай сувязі, а таксама прыклады слоў, што не з’яўляюцца словазлучэннямі. Растлумачце прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.
Як вы лічыце, ці стаé сучасным гараджанам часу, як герою тэксту, на «зачараванасць» прыродай — сінім небам, зялёнай травой, птушынымі галасамі?
Практыкаванне 3
Акрэсліце стыль тэксту з улікам лексічных, марфалагічных і сінтаксічных прымет. Выпішыце словазлучэнні з тэксту, ахарактарызуйце іх паводле лексіка-граматычнага разраду.

У чэрвені-ліпені ў лясах і паблізу дарог часта сустракаецца шыпшына, ці дзікая ружа, якая цвіце буйнымі ружовымі або белымі кветкамі з моцным прыемным пахам. Сцябло шыпшыны, а таксама чаранкі і нават сярэднія жылкі лістоў пакрыты вострымі калючкамі, якія ахоўваюць расліну ад паядання яе жывёламі.
Добра прыкметна шыпшына і ўвосень, калі на ёй выспяваюць аранжавыя або чырвоныя сакавітыя плады. Сапраўдныя плады шыпшыны — гэта дробныя белаватыя арэшкі. Яны развіваюцца з зáвязі і знаходзяцца ўнутры бакалападобнага кветаложа.
Амаль усе віды шыпшыны маюць схільнасць утвараць махрыстыя, са шматлікімі пялёсткамі кветкі. Выкарыстоўваючы гэту ўласцівасць шыпшыны, чалавек атрымаў шматлікія гатункі * садовых руж: чайныя, паліянтавыя, маслічныя і іншыя. З пялёсткаў маслічных руж атрымліваюць духмянае рýжавае масла (В. Карчагіна).
Выпішыце сказ з адасобленым прыдаткам і растлумачце знакі прыпынку ў ім.
• Параўнайце ролю словазлучэнняў у гэтым і папярэднім тэкстах.
Прачытайце, пісьмова адкажыце на пытанне: Хто ў айчыннай лінгвістыцы пачынаў даследаванне словазлучэння як асноўнай адзінкі сінтаксісу?

• Запішыце сучаснае азначэнне паняццяў словазлучэнне, сказ. Чым гэтыя азначэнні адрозніваюцца ад тых, што прыведзены ў тэксце?
Практыкаванне 4
Як вядома, словазлучэнні з дзеясловам у ролі галоўнага слова з’яўляюцца самым шматлікім і разнастайным тыпам словазлучэнняў у беларускай мове. Гэта тлумачыцца багатай спалучальнасцю, разнастайнасцю значэнняў самога дзеяслова.
Прачытайце тэкст, выпішыце словазлучэнні «дзеяслоў + (прыназоўнік) + назоўнік». Вызначце від сэнсавых адносін паміж галоўным і залежным словамі: аб’ектныя, азначальныя, азначальна-акалічнасныя, акалічнасныя, прасторавыя, прычынныя, мэтавыя, часавыя, колькасныя.

Сённяшняя тураўская інтэлігенцыя імкнецца захаваць і перадаць моладзі духоўную спадчыну продкаў. Выдадзены «Тураўскі слоўнік». Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства с выдала больш за 20 альманахаў і кніг, прысвечаных гісторыі роднага краю і яго людзям. Выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці ўвасабляюць мясцовы каларыт у ляльках-абярэгах з тканіны, гліняных фігурках, вывучаюць гісторыю мясцовага княжацкага воінства.
А сам гарадок з надзеяй глядзіць у будучыню. Горад імкнецца вярнуць сабе годнае месца ў гісторыі, нагадаць пра моц і сілу старажытнага княства с (У. Якаўлеў).
Назавіце сінанімічныя рады да выдзеленых слоў. Растлумачце розніцу паміж сінонімамі.
Зрабіце сінтаксічны разбор простага няўскладненага і простага ўскладненага сказаў з тэксту.
Практыкаванне 5
Прачытайце развагі мастака Міколы Купавы пра ролю мовы ў грамадстве. Наколькі блізкія (далёкія) вам гэтыя разважанні?
Выпішыце з тэксту словазлучэнні, галоўным або залежным кампанентам якіх выступаюць словы мова (родная мова).
Аформіце пісьмова свае разважанні на тэму «Роля мовы ў жыцці грамадства». Раскажыце пра сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці выпісаных словазлучэнняў пры разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання.
• Выпішыце з тэксту складаныя словы, растлумачце іх правапіс.
• Спішыце тры першыя сказы. Зрабіце іх сінтаксічны аналіз. 
Практыкаванне 6
Прачытайце прадмову да энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова». Выпішыце апорныя словазлучэнні з тэксту. З іх дапамогай раскажыце пра змест і характар гэтага выдання.
Беларуская мова мае асаблівае значэнне ў жыцці нашай краіны. Яна валодае афіцыйным статусам дзяржаўнай мовы, які замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Менавіта мова адыграла вызначальную ролю ў станаўленні нацыянальнай ідэнтычнасці * беларусаў, захаванні і развіцці нацыянальнай культуры.
Сёння беларуская мова выкарыстоўваецца ў штодзённых кантактах паміж людзьмі, сродках масавай інфармацыі, сферы адукацыі, навукі, літаратуры і інш. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры (2016 год) беларуская мова прызнана нематэрыяльнай духоўнай каштоўнасцю і адным з найважнейшых фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту * (артыкул 2). Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (2011 год) дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на беларускай мове і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права, пры атрыманні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі вывучэнне беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца абавязковым (артыкул 90).
Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская мова» адрасуецца найперш школьнікам, абітурыентам і студэнтам, але яна будзе карыснай самаму шырокаму колу зацікаўленых сл чытачоў, паколькі яе прызначэнне — не толькі прапанаваць інфармацыю навуковага характару, але і выпрацаваць творчы падыход да асэнсавання моўных з’яў.
Аўтарскі калектыў спадзяецца, што энцыклапедыя «Беларуская мова» паспрыяе выхаванню павагі да нацыянальнай мовы, паглыбленню лінгвістычнай падрыхтоўкі чытачоў (Д. Дзятко).
• Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
• Выпішыце з тэксту дзеепрыметнік, зрабіце яго марфемны, словаўтваральны і марфалагічны разборы.
• Выпішыце з тэксту просты, складаназалежны, складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Зрабіце іх сінтаксічны разбор.
Практыкаванне 7
Дакажыце, што мнагазначнасць слова ўплывае на яго спалучальныя магчымасці. Вызначце, у якіх сферах чалавечай дзейнасці ўжывальныя наступныя словазлучэнні са словам партыя. Складзіце па адным сказе са словазлучэннем з кожнай групы, у якім рэалізаваліся б значэнні слова партыя.
1) палітычная (грамадская) арганізацыя;
2) група асоб, якія аб’ядноўваюцца з пэўнай мэтай;
3) у некаторых гульнях: гульня ад пачатку да яе заканчэння, закончаная частка гульні;
4) асобная частка музычнага твора, якая выконваецца адным інструментам, адным спеваком;
5) пэўная колькасць тавару.
а) камуністычная партыя, дэмакратычная партыя, аграрная партыя;
б) выйграная партыя, партыя ў шахматы, закончаная партыя, партыя ў більярд;
в) пошукавая партыя, партыя выратавальнікаў, партыя геолагаў, партыя бурыльшчыкаў;
г) атрымаць новую партыю абутку, рэалізаваць партыю цацак;
д) выканаць партыю на фартэпіяна, партыя скрыпкі, выканаць партыю з оперы «Князь Ігар»
Складзіце і запішыце словазлучэнні так, каб словы армія, залаты, шмат ужываліся ў прамым і пераносным значэннях. Складзіце сказы з утворанымі словазлучэннямі.
*§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці
| Сайт: | Профильное обучение |
| Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
| Книга: | *§ 1-3. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні, іх сінтаксічная роля і стылістычныя магчымасці |
| Напечатано:: | Гость |
| Дата: | Среда, 15 Декабрь 2021, 04:58 |
Оглавление
Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні

Сярод несвабодных адрозніваюць сінтаксічна непадзельныя і фразеалагічна непадзельныя словазлучэнні.
Сінтаксічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічна звязаныя і непадзельныя толькі ў пэўным кантэксце. Да іх адносяцца:
•колькасна-іменныя спалучэнні двух самастойных слоў: Два хлопчыкі вылучаліся спакойнымі паводзінамі;
•спалучэнні з выдзяляльным значэннем: Кожны з нас спадзяецца на лепшае;
•азначальныя словазлучэнні з двух самастойных слоў: Мабыць, кожнаму прыемна ласкавае слова;
•спалучэнні прэдыкатыўнага прыслоўя і інфінітыва: Ці ж варта варушыць балючае — былое (Я. Янішчыц).
Фразеалагічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічная несамастойнасць кампанентаў якіх не залежыць ад кантэксту: Млечны шлях мне кладзецца пад ногі (Н. Маеўская). Будзе мне сніцца ў квецені вішня, сцежка, якою ў свет белы выйшла (Н. Маеўская).
Практыкаванне 8
Прачытайце. Пра якія сённяшнія мовы ідзе гаворка ў тэксце? Выпішыце словазлучэнні, якія характарызуюць беларускую мову. Вусна прааналізуйце іх паводле віду сінтаксічнай сувязі, сэнсавых адносін. Вызначце лексіка-граматычны разрад і граматычныя сродкі сувязі кампанентаў.
У з о р: Беларуская мова — словазлучэнне, від сувязі — дапасаванне, азначальныя сэнсавыя адносіны, словазлучэнне іменнае, граматычны сродак сувязі кампанентаў — канчатак.

• Выпішыце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
Практыкаванне 9
Прачытайце табліцу. На аснове прыведзенай інфармацыі складзіце і запішыце 5-7 сказаў, выкарыстоўваючы розныя тыпы несвабодных словазлучэнняў.
| Тыпы несвабодных словазлучэнняў | Прыклады |
| Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ад і да са значэннем інтэрвалу, перыяду | Былі пагодныя дні, з сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (І. Мележ) |
| Колькасна-іменныя спалучэнні слоў са значэннем канкрэтнай або прыблізнай колькасці | Вакол нас — шмат людзей са светлымі ідэямі і марамі |
| Спалучэнні назоўнікаў у форме назоўнага і роднага склонаў са значэннем меры, сукупнасці | Выйду ў поле — кругом каласістае жыта. Васількоў і рамонкаў букет набяру (В. Гардзіенка) |
| Семантычна аслаблены дзеяслоў + назоўнік | Мама ведала ўсё: дзе маўчаць, а дзе — голас падаць (Ю. Свірка) |
| Спалучэнні слоў таўталагічнага характару | Для мяне парá канікул — вясёлая парá. |
| Састаўныя геаграфічныя назвы | Паездка ў Малыя Лётцы запомнілася надоўга |
Практыкаванне 10
Выпішыце са сказаў несвабодныя словазлучэнні. З дапамогай табліцы вызначце іх тып.
1. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы стала навагоднім брэндам Беларусі (З часопіса). 2. Дружба — вялікая справа (К. Чорны). 3. Парэчча — слаўная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (Я. Колас). 4. Адзін дуб у полі — гэта не лес (Прыказка). 5. Культура Вялікага Княства Літоўскага нарадзіла дзеячаў і паэтаў еўрапейскага значэння (В. Дарашкевіч). 6. Кажуць, барада — адзнака мудрых (В. Вітка). 7. Над густа-сінім возерам чарот з прыходам восені шуміць тужліва (У. Караткевіч). 8. Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы, бадай, гэта чэрвень і ліпень (Я. Пархута).
Знайдзіце простыя ўскладненыя сказы, зрабіце іх сінтаксічны разбор.
Практыкаванне 11
Прааналізуйце парадак сінтаксічнага разбору словазлучэння.
Практыкаванне 12
Прачытайце, падбярыце адпаведную назву тэксту. Выпішыце словазлучэнні на розныя віды сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі. Зрабіце сінтаксічны разбор выпісаных словазлучэнняў.
• Выпішыце пяць колькасна-іменных спалучэнняў з тэксту, лічэбнікі ў іх запішыце словамі.
• Зрабіце вусны сінтаксічны разбор простага сказа, ускладненага пабочным словам.
Практыкаванне 13
Прачытайце паэтычныя радкі англійскага паэта Уолтара Мэя, які напісаў іх, наведаўшы хату-музей, дзе нарадзіўся Янка Купала. Растлумачце, чаму з такой пашанай і ўдзячнасцю піша аўтар пра беларускага паэта. Назавіце і ахарактарызуйце словазлучэнні ў першай страфе.
Прымі маю падзяку, шчодры лёс,
Што ты прывёў мяне з канца Еўропы
У гэты кут, пад засень вербалоз,
З настоем агурочніку і кропу. сн
Практыкаванне 14
Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму і асноўную думку. Выпішыце па адным словазлучэнні на кожны від сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі. Зрабіце разбор выпісаных словазлучэнняў.
Ёсць рэчы, якія нам асабліва дарагія незалежна ад кошту, за які яны прыдбаны. Яны набываюць асаблівы, сімвалічны сэнс, выпраменьваючы ўнутранае святло, зачароўваюць, настройваюць на роздум, абуджаюць успаміны. Як рэліквіі і гісторыка-культурныя помнікі, яны з’яўляюцца святынямі, што фарміруюць нацыянальна-дзяржаўны імідж, выхоўваюць многія пакаленні ў адпаведнасці з лепшымі нацыянальнымі традыцыямі, нормамі маралі і духоўнага жыцця (В. Цітоў).
• Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце. Ахарактарызуйце кожны сказ паводле структуры. Назавіце тыпы сказаў.
Практыкаванне 15
Выпішыце з тэксту і запішыце па-беларуску прыклады спалучэнняў слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.

Сама Валентина родилась в Ярославской области. Её родители были уроженцами Беларуси: отец — из Могилёвской, мать — из Витебской области. Терешкова, которая в разное время приезжала в Беларусь, не раз подчёркивала, что это её Родина. Она сожалела, когда не удавалось побывать в родных местах родителей, куда не вёл маршрут официальных делегаций.
Валентина Терешкова — первая в истории женщина-космонавт, совершившая одиночный полёт, чьим именем названы кратер на Луне и малая планета 1671 Chaika (А. Костюкович).
• Прывядзіце прыклады несвабодных словазлучэнняў з тэксту.
• Чаму, на вашу думку, на час касмічнага палёту Валянціна Церашкова выбрала для сябе пазыўны «Чайка»?
• Назавіце складаныя сказы ў тэксце, запішыце іх на беларускай мове. Падкрэсліце граматычныя асновы ў кожнай частцы сказа, вызначце адносіны паміж часткамі.
Практыкаванне 16
Прачытайце тэкст. Выпішыце з трэцяга абзаца словазлучэнні, якія, па выніках апытання інтэрнэт-аўдыторыі, могуць выступаць асноўнымі элементамі іміджу Беларусі, напрыклад: архітэктурная Беларусь. Раскажыце пра сваё бачанне іміджу краіны.
• Выпішыце сказ, ускладнены пабочным словазлучэннем, зрабіце яго сінтаксічны разбор.
• Выпішыце словы, што ілюструюць правіла «Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах».

Практыкаванне 17
Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанне па-беларуску: Ці можа мова складацца толькі з несвабодных словазлучэнняў? Чаму? Пры адказе выкарыстоўвайце наступнае выказванне.
Употребление типизированных (несвободных) словосочетаний никогда не достигнет 100 % в языке. Это сильная, влиятельная тенденция, не получающая, однако, полного развития. Иначе речь превратилась бы в собрание готовых форм (как пословицы, афоризмы, крылатые слова). И процесс порождения речи сводился бы к запоминанию и воспроизведению готовых отрезков речи. Это невозможно ни теоретически, ни практически. Количество высказываний, отражающих действительность, бесконечно. Поэтому типизировать можно лишь схему высказывания, точнее, её структурные звенья.
Типизация высказывания подобна фразеологической модели, имеющей постоянные (несвободные) и переменные (свободные) компоненты. Переменные компоненты стимулируют речевое творчество (Г. Солганик).
Практыкаванне 18
Прачытайце словазлучэнні. Які характар — свабодны ці несвабодны — яны маюць? У чым асаблівасць такіх словазлучэнняў? Запішыце 5-6 сказаў з прапанаванымі словазлучэннямі.
Прасіць дапамогі, дачакацца раніцы, набірацца вопыту, радавацца сустрэчы, пераплысці рэчку, цікавіцца мастацтвам, ганарыцца сынам, лячыцца травамі, ісці вуліцай, вылезці з-пад коўдры, вяртацца пад вечар, гуляць перад сном, настойваць на паездцы, расці дужым, праскланяць займеннік.
